«Ад кнігі – да здаровага ладу жыцця»

Сусветны дзень здароўя адзначаецца штогод  7 красавіка.  У гэтым годзе Сусветны дзень здароўя прайшоў пад дэвізам «Пераможам дыябет». З гэтай нагоды ў Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы — цэнтры духоўна – мастацкай спадчыны  прайшоў калейдаскоп цікавых фактаў «Ад кнігі – да здаровага ладу жыцця». Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з кнігамі , якія дапамогуць і правільна адносіцца да свайго здароўя , аб дыетычным харчаванні пры розных захворваннях , у тым ліку і дыябеце.