«Аб чым шумелі сосны»

17 лютага ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі  прайшла літаратурна-музычная гадзіна «Аб чым шумелі сосны», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння І.Навуменка. На мерапрыемства запрашаліся навучэнцы ліцэя. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з кнігамі «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах»,»Сорак трэці» і іншымі.