«А вы чыталі Караткевіча?»

Уладзімір Караткевіч — беларускі савецкі пісьменнік, паэт, драматург, сцэнарыст і публіцыст, класік беларускай літаратуры. З’яўляецца адной з найбольш яркіх фігур у беларускай літаратуры XX стагоддзя. Ён стаў першым беларускім пісьменнікам, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыва. Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” падрыхтаваў для  работнікаў Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея  літаратурны мантаж «А вы чыталі Караткевіча?».  Увазе аўдыторыі былі прадстаўлены:  прэзентацыя «В. С. Караткевіч – жыццё і творчасць»;  буктрэйлер па кнізе «Дзікае паляванне караля Стаха»;  онлайн тэст «А вы чыталі Караткевіча?».