“А хто там ідзе?”

З 11 верасня ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы — цэнтры агульнадаступнай інфармацыі дзейнічае выстава аднаго верша “А хто там ідзе?” (да 135-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы). Верш быў перакладзены на 82 мовы свету. Кампазітар Л.Рагоўскі паклаў яго на музыку. Паводле матываў верша створаны жывапісныя палотны “А хто там ідзе?” і “Беларусы” П.Сергіевіча, У. Гоманава, графічныя работы В.Шаранговіча, Я.Раманоўскага і іншыя. Рэпрадукцыямі гэтых палотнаў, гісторыяй напісання, перакладу і выпуску аднаіменнай кнігі знаёмяцца наведвальнікі бібліятэкі.