“9 мая – памяць погибшим, наследство живым”

6 мая  Вензавецкая сельская бібліятэка, ў рамках абласной акцыі “Ёсць у памяці і боль, і ўдзячнасць…” ладзіла літаратурна-музычную кампазіцыю “9 мая – памяць погибшим, наследство живым”, на якой гучалі вершы, песні. Затым удзельнікі мерапрыемства разам з Старшынёй Вензавецкага сельскага Савета Алегам Іванавічам Шымко, загадчыкам аддзела культуры і досуга “Вензавецкі Дом культуры” Чаславам Баляслававічам Свібам наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Сцяпана Ігнатавіча Лейка. Ветэран прымаў віншаванні, кветкі, паштоўкі.