75 гадоў з дня ўтварэння Гродзенскай вобласці

У 2019 годзе спаўняецца 75 гадоў з дня ўтварэння Гродзенскай вобласці. 

З гісторыі. 

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з частак Беластоцкай, Брэсцкай і Баранавіцкай абласцей 20 верасня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Гродзенская вобласць з цэнтрам у горадзе Гродна. У яе склад увайшлі горад Гродна і шэсць раёнаў былой Беластоцкай вобласці, горад Ліда, восем раёнаў Баранавіцкай і адзін раён Брэсцкай вобласці. Былі сфарміраваны кіруючыя органы: абласны камітэт КПБ і аблвыканкам, абласныя службы і арганізацыі, якія адразу ж прыступілі да працы. У 1954 годзе пасля ўзбуйнення абласцей Беларускай ССР да Гродзенскай вобласці далучылі ўчасткі расфармаваных Маладзечанскай і Баранавіцкай абласцей, і яна набыла сучасныя абрысы.

Гродзенская вобласць –  адна з шасці абласцей Беларусі. Размешчана на паўночным захадзе краіны. На захадзе Гродзенская вобласць мяжуе з Польшчай, на поўначы — з Літвой. Рэгіён актыўна развівае партнёрскія адносіны як з Еўропай, так і з Расіяй.

Дзяржаўная ўстанова культуры «Дзятлаўская раённая бібліятэка»  з нагоды слаўнай даты будзе праводзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных спадчыне і гісторыі Гродзеншчыны.

Мероприятия ГУК «Дятловская районная библиотека» к юбилею Гродненской области в 2019 году