«Змітрок Бядуля – дзецям»

Падарожжа па кнігах «Змітрок Бядуля – дзецям» (да 130-годдзя з дня нараджэння З.Бядулі) прайшло 23 красавіка ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання. На гэтым мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся з творамі пісьменніка «Пяць лыжак заціркі», «Малыя дрывасекі», «Вялікодныя яйкі», «Дзе канец свету», казкамі «Скарб», «Мурашка-Палашка», аповесць-казкай «Сярэбраная табакерка». У сваіх творах пісьменнік закранае пытанні, якія хвалююць маленькага чытача і дапамагаюць яму разабрацца ў жыццёвых праблемах.