«Трыццаць вёснаў болю і надзей»

З 25-27 красавіка ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў дзень інфармацыі «Трыццаць вёснаў болю і надзей», прысвечаны 30-й гадаўшчыне Чарнобыльскай трагедыі. У чытальнай зале была арганізавана кніжная інфармацыйная выстава «Чарнобыль — чорны боль». На выставе прадстаўлены кнігі, карціны і мастацкія творы пра Чарнобыль. На вечар — рэквіем «Чарнобыль — боль маёй краіны» былі запрошаны вучні 9-х класаў ДУА “Казлоўшчынская сярэдняя школа”. Таксама быў праведзены агляд літаратуры каля кніжнай выставы. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з творамі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра Чарнобыльскую трагедыю: Васіля Быкава «Воўчая яма», Івана Шамякіна «Злая зорка», Івана Пташнікава «Львы». Гэта сустрэча – сустрэча — боль, сустрэча – смутак, сустрэча- папярэджанне і сустрэча — надзея, што падобная трагедыя больш не паўторыцца.