«Падарожжа ў бібліятэчны свет»

Казлоўшчынская ГПБЦ у рамках акцыі «У Год культуры-у бібліятэку» 20 студзеня ветліва расчыніла свае дзверы для вучняў першага класа. Урок ведаў «Падарожжа ў бібліятэчны свет» быў праведзены для юных чытачоў. Бібліятэкар пазнаёміла з правіламі карыстання, паводзін у бібліятэцы, карыстання кнігай і правяла гульню «Адгадай казку». На выставе «Кніга — лепшы сябар» былі прапанованы кнігі па тэмах: «Які цудоўны кніжны свет», «У вольны час — часопісы для вас», «Па кніжнаму сусвету», «Пачуць і ўбачыць кнігу». Дзед Мароз завітаў ў бібліятэку пад дружныя апладысменты. Ён таксама пагуляў з дзецьмі ў гульні: «Замарожу ручкі», «Меткий стрелок». Дзеці расказвалі вершы, спявалі песні і прыпеўкі. Кожны атрымаў салодкі пачастунак.