“Літаратурная скарбонка Гродзеншчыны”

Ты — боль,  паэзія. Ты — быль. Твае суровыя законы
He для забаў,  не для гульбы — а пошук ісціны да скону.
Ты — рай,  паэзія. Ты — рой адвечных дум,  дзе мы згараем.
I толькі геніі парой жылі часова гэтым раем.

                                                                                        Л.Галубовіч

 

5 верасня аддзел абслугоўвання і інфармацыі арганізаваў для чытачоў бібліятэкі паэтычную сцяжынку “Літаратурная скарбонка Гродзеншчыны”. Вядучыя мерапрыемства, Бойка Вольга і Магера Святлана, ўрачыста павіталі гасцей вершаванымі радкамі. Да мерапрыемства была падрыхтавана літаратурная экспазіцыя і мультымедыйная прэзентацыя. Перад аудыторыяй з вершамі паэтаў прынёманскага краю выступілі Яўгенія Савань, Наталля Петрыкевіч, Ядзвіга Гушча. Вершы ўласнага сачынення пранікнёна гучалі ад мастакоў літаратурнага слова Дзятлаўшчыны — Лідзіі Нічыпар, Георгія Шундрыка, Раісы Лакіза, Ірыны Варабей. Фельетон “Хоць плач, хоць крычы” Віктара Шымука эмацыянальна прачытала — бібліятэкар Ганна Пасюк. Напрыканцы сустрэчы  ўсе жадаючыя маглі  падыйсці і пагартаць кнігі  нашых паэтаў, адчуць цяпло душы і сэрцаў тых, хто дорыць нам святло паэзіі.