Віншаванне

26 снежня бібліятэкар бібліобуса Крупіца Марына Віктараўна разам з вадзіцелем бібліобуса Ваніслаўчыкам Анатолем Уладзіміравічам, які быў Дзедам Марозам, павіншавалі сваіх чытачоў з надыходам Новага года. Яны наведалі вёскі Боцкавічы, Марозавічы, Ахонава і Клішавічы. Пажадалі чытачам міру, дабрабыту і сустрэчы з новымі цікавымі кнігамі і перыядычнымі выданнямі ў новым годзе.