«1000 карысных парад пра здароўе»

29 кастрычніка ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы-цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Здравушка” на тэму «1000 карысных парад пра здароўе».  Кожны з удзельнікаў  аб’яднання выказаў свае меркаванні з нагоды захавання здароўя, і падрыхтаваў свае парады па ЗЛЖ. Лаўнік Надзея дала парады па здароваму харчаванню, Мірашнічэнка Ганна  аддала перавагу фізічным практыкаванням. Таксама праслухалі інфармацыю аб уздзеянні шкодных звычак на здароўе маладых людзей.