95 год з дня нараджэння Авар’яна Дзеружынскага

Когда:
09.06.2014 – 10.06.2014 весь день
2014-06-09T21:00:00+00:00
2014-06-10T21:00:00+00:00

10 чэрвеня спаўняецца 95год з дня нараджэння Авар’яна Дзеружынскагабеларускага паэта

Авар’ян Дзеружынскі нарадзіўся  10чэрвеня 1919 г. ў вёсцы Хляўно, Кармянскага раёна, Гомельскай вобласці.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскі газетны тэхнікум (1937), затым Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны карэспандэнт і супрацоўнік газет у Краснаярскім краі, Калінінскай вобласці, Маскве. У 1945-1949 гг. — загадчык аддзела газеты «Чырвоная змена». З 1949 г. — рэдактар выдавецтва «Беларусь», з 1972 г. — выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1981-1984 гг. — выдавецтва «Юнацтва».

Першыя літаратурныя творы надрукаваў у 1939 г. Выйшлі зборнікі вершаў «Песні маладосці» (1959), «Калінавы цвет» (1961), «Бярозавы вецер» (1990), зборнікі вершаў для дзяцей «Цуды ёсць на свеце» (1960), «Дзе жыве зіма» (1962), «Карагод» (1963), «Ляцелі дзве птушкі» (1964), «Яе завуць Каця» (1965), «Кую-кую ножку» (1967), «Смешкі і пацешкі» (1968), «Добры ветрык» (1969), «Чабарок» (1970), «Ластаўка» (1971), «Бегунок» (1972), «Каласок» (1975), «Конікі-будаўнікі» (1977), «Цягнік-працаўнік» (1978), «Вясёлікі» (выбранае, 1979), «Добрае сэрца» (1980), «Касмічны агарод» (1981), «Той, хто працуе…» (1984), «Працалюбы» (1987), «Залаты каласок» (1989).

Многія вершы пакладзены на музыку, сярод іх «Мінскі вальс», «Дзявочая лірычная», «Песня аб Мінску», «Нездаровіцца». Песні «Сабірайся ў госці, мой дзядок», «Мяцеліца» сталі народнымі.