95 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ШЫЦІКА

Когда:
31.08.2017 весь день
2017-08-31T00:00:00+03:00
2017-09-01T00:00:00+03:00

31 жніўня спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ШЫЦІКА (1922-2000),

журналіста, пісьменніка, аўтара твораў у жанрах дэтэктыва, фантастыкі, прыгод для дзяцей сярэдняга і школьнага ўзросту

Шыцік Уладзімір, нарадзіўся 31.08.1922 г. у горадзе Шклове Магілеўскай вобласці ў сям’і рабочага.

Вучыўся ў Маскоўскім электратэхнічным інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1940-1943), у Куйбышаўскім індустрыяльным інстытуце. У снежні 1944 г. вярнуўся ў Шклоў і працаваў тэхнікам-канструктарам на папяровай фабрыцы «Спартак». У 1949 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1949-1952 гг. працаваў у рэдакцыі газеты «Сталинская молодежь», у 1953-1964 гг. — у рэдакцыі газеты «Калгасная праўда» (у 1962-1990 гг. — «Сельская газета»), у 1965-1966 гг. — адказным сакратаром газеты «Літаратура і мастацтва», у 1978-1983 гг. — карэспандэнтам «Сельскай газеты». Сябра СП СССР з 1962 г.

Узнагароджаны медалём.

Першае апавяданне апублікаваў у 1952 г. (газета «Сталинская молодежь»). У 1958 г. у часопісе «Полымя» надрукаваў аповесць «Назаўсёды». Аўтар аповесцей «Сосны адшумелі свае» (1960), «Апошняя арбіта» (1962), «Майская раніца» (1963), зборнікаў фантастычных апавяданняў і аповесцей «Зорны камень» (1967), «Парсекі за кармой» (1970), «У час не вярнуліся» (1975), «Масткі над абрывам» (1977), кніг фантастыкі і дэтэктываў «Другая версія» (1979), «Трансплутонавыя афеліі» (1982), «Левы рэйс» (1983), «Ускосныя доказы» (1985), «Камандзіроўка ў сваім горадзе» (1989), «Падстаўка» (1990), апавядання для дзяцей «Як малако на стол прыйшло» (1979).