90 год з дня нараджэння Янкі Запрудніка

Когда:
09.08.2016 весь день
2016-08-09T00:00:00+03:00
2016-08-10T00:00:00+03:00
Стоимость:
Бесплатно

9 жніўня спаўняецца 90 год з дня нараджэння Янкі Запруднікабеларускага паэта

ЗапруднікСяргей Вільчыцкі нарадзіўся ў мястэчку Мір на Карэліччыне, калі гэтая частка Беларусі была пад уладай Польшчы. Бацькі, настаўнікі па адукацыі, гаспадарылі на зямлі. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР сям’я Вільчыцкіх падлягала высылцы ў Сібір, але гэтаму перашкодзіў напад нацысцкай Германіі на СССР.

У гады нямецкай акупацыі Сяргей Вільчыцкі закончыў у Міры пачатковую школу (1942), затым у Баранавічах — гімназію і тры курсы (з чатырох) гандлёвай школы (1943-44). Вучыўся ў беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў  Міхельсдорфе (Германія).  У 1950-54 г. набываў вышэйшую адукацыю на гістарычным факультэце Лувенскага ўніверсітэта (Бельгія). Навучанне сумяшчаў з удзелам у грамадскай, культурна-асветніцкай працы беларускай грамады. Быў адным з арганізатараў беларускага маладзёжнага руху, у 1953-54 навучальным годзе старшыня Беларускага студэнцкага згуртавання ў Лувене, стаў адным з ініцыятараў аднаўлення часопіса «Наперад!» і яго аўтарам. За гады навучання наведаў шэраг краін Заходняй Еўропы. Дэбютаваў вершамі (пад псеўданімам Сяргей Ясень). З верасня 1954 г. пачаў працаваць журналістам  беларускай секцыі радыёстанцыі «Вызваленне» ў Мюнхене, у ліку беларускіх замежных вучоных уключыўся ў працу Інстытута вывучэння СССР. У 1957 Янка Запруднік пераехаў у ЗША, дзе працягваў працу ў Нью-Ёрку да 1991 на той жа радыёстанцыі (ад 1964 — «Свабода»). У 1969 г. у Нью-Ёркскім універсітэце абараніў дысертацыю і атрымаў ступень доктара гістарычных навук. Выкладаў гісторыю Расіі і СССР у Квінскім каледжы Нью-Ёрскага гарадскога ўніверсітэта (1970—1975), гісторыю і сучасную палітыку Беларусі ў Калумбійскім універсітэце (1994).

Манаграфія “Беларусь на гістарычных скрыжаваннях” (1993, на англійскай мове) знаёміць заходняга чытача з шматвяковай гісторыяй і сучасным станам Беларусі.