90 год з дня нараджэння Уладзіміра Дамашэвіча

Когда:
17.02.2018 весь день
2018-02-17T00:00:00+03:00
2018-02-18T00:00:00+03:00

17 лютага  спаўняецца  90 год з дня нараджэння Уладзіміра Дамашэвіча, беларускага пісьменніка

Дамашэвіч Уладзімір, нарадзіўся 17.02.1928 г. у вёсцы Вадзяціна Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.

У 1953 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у выдавецтвах «Народная асвета», «Беларусь» (1953-1967), на Беларускім радыё (1965), літработнікам у часопісе «Полымя» (1967-1972), загадчыкам аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1973-1977), рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1977), у 1978-1988 гг. загадваў аддзелам прозы часопіса «Маладосць». Сябра СП СССР з 1962 г.

Першае апавяданне надрукаваў у 1958 г. (часопіс «Маладосць»). Выдаў кнігі прозы «Заклінаю ад кулі» (1960), «Між двух агнёў» (1963), «Абуджэнне» (1968), аповесць-хроніку «Порахам пахла зямля» (1975), «У лабірынце вуліц» (1979), нарыс «Каб радзіла зямля» (1972), аповесць «Кожны чацвёрты» (часопісны варыянт у «Маладосці», 1983), дакументальную аповесць «Першым заўсёды цяжка» (з У.Сазановічам, 1986), раман «Камень з гары» (1990). Выйшлі «Выбранае» (1977) і Выбраныя творы (1988).