90 год з дня нараджэння Артура Вольскага

Когда:
22.09.2014 – 23.09.2014 весь день
2014-09-22T21:00:00+00:00
2014-09-23T21:00:00+00:00

23 верасня спаўняецца 90 год з дня нараджэння Артура Вольскагабеларускага пісьменніка

Vol'skiВольскі Артур (сапр. Зэйдэль-Вольскі Артур), нарадзіўся 23.09.1924 г. у горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці ў сям’і пісьменніка.

Вучыўся ў Віцебскай мастацкай навучальні (1938-1941), працаваў мастаком у БДТ-2 (Уральск). У 1942 г. прызваны ў Ваенна-Марскі Флот. Служыў на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баях супраць імперыялістычнай Японіі. У 1952 г. дэмабілізаваўся. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» загадчыкам аддзела культуры і быту, адказным сакратаром часопісаў «Бярозка», «Вясёлка». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1962). З 1963 г. — загадчык літаратурна-педагагічнай часткі, з 1962 г. — дырэктар Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, з 1978 г. — дырэктар Дома літаратара, з 1980 г. — літкансультант СП БССР. У 1981-1984 гг. — старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1955 г.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалём «За баявыя заслугі» і іншымі медалямі.

Першы літаратурны твор надрукаваў у 1937 г. Напісаў на рускай мове аповесць «Родная семья» (Хабараўск, 1953, з Б.Іртышскім). Аўтар зборнікаў паэзіі «Водбліскі далёкіх маякоў» (1958), «Далёкія і блізкія прычалы» (1962), «Дабрата» (1966), «Выратавальны круг» (1974), «Строма» (1982), «Чалавек, якому баліць» (выбранае, 1984), «Наваселле дрэў» (1990). Напісаў кніжкі паэзіі, прозы, казак для дзяцей «Маленькім сябрам» (1955), «Дзедаў госць» (1958), «Чырвоная зорка» (1961), «Чарнічка» (1964), «Рагатка» (1971), «Што такое мікра тое» (1971), «Лясныя мастакі» (1973), «Жывыя літары» (1973), «А куды падаўся дождж» (1974), «Ізумрудавы горад, дзе ты?..» (1977), «Еду ў госці да слана» (1978), «Сонца блізка ўжо зусім» (1984), «Дабяруся да нябёс» (1984), «Ад А да Я — прафесія мая» (1987), апавядання-эсэ «Хлеб — усяму галава» (1989). Кнігі Выбраных твораў выходзілі ў 1971, 1974 гг.

Сумесна з П.Макалём напісаў п’есы «За лясамі дрымучымі» (1959, пастаўлена ў 1958), «Марынка-крапіўніца» (пастаўлена ў 1962). У сааўтарстве з Э.Доўнер напісаў кінасцэнарый «Марынка, Янка і тайны каралеўскага замка» (пастаўлены ў 1978). Аўтар п’ес-казак «Сцяпан — вялікі пан» (1979, пакладзеная на музыку Ю.Семянякам і пастаўленая ў 1979 г. на сцэне Менскага тэатра музычнай камедыі, яна з’явілася першай беларускай аперэтай для дзяцей), «Тры Іваны — тры браты» (1985), «Граф Глінскі-Папялінскі» (1986), «Каб не змаўкаў жаваранак» (1989). На Беларускім тэлебачанні пастаўлены спектаклі «Апошняя ноч Алаізы» (1986), «Водар папараці» (1989).