90 гадоў з дня нараджэння Васіля Супруна

Когда:
10.03.2016 весь день
2016-03-10T00:00:00+03:00
2016-03-11T00:00:00+03:00

 10 сакавіка спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Васіля Супрунабеларускага пісьменніка

Васіль СупрунВасіль Рыгоравіч Супрун нарадзіўся 10 сакавіка 1926 года ў вёсцы Глоўсевічы Слонiмскага раёна, Гродзенскай вобласці. Скончыў тры курсы Слонімскай настаўніцкай семінарыі (1944 г.). З 1944 г. да 1947 г. працаваў дырэктарам і настаўнікам у школах вёсак Міжэвічы і Глоўсевічы Слонімскага раёна. У маі 1946 года разам з сябрамі М.Ракевічам, М.Чыгрынам, А.Гардзейкам і іншымі стварыў у Слоніме беларускую патрыятычную падпольную групу «Чайка». Арыштаваны 6 чэрвеня 1947 года. Амаль паўгода знаходзіўся ў баранавіцкай следчай турме «Крывое кола» і мінскай «амерыканцы». 21 лістапада 1947 года Ваенны трыбунал войскаў МУС Беларускай акругі ў Мінску паводле артыкулаў 63-1 і 76 КК БССР (здрада радзіме і антысавецкая агітацыя) асудзіў Супруна на 25 гадоў пазбаўлення волі і 5 гадоў паражэння ў правах з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў у лагерах Інты і Варкуты. У зняволенні падтрымліваў тайную міжлагерную перапіску з паэтэсай Ларысай Геніюш. Вызвалены паводле рашэння Камісіі Вярхоўнага Савета СССР ад 16 чэрвеня 1956 года са зняццем судзімасцi і з дазволам вярнуцца ў Беларусь. У Слонім вярнуўся ў снежні 1956 года, дзе адразу быў узяты на спецулік з забаронай працаваць па спецыяльнасці. Вымушаны быў пакінуць Слонім; працаваў будаўніком. З 1963 года праводзіў даследаванні археалагічных помнікаў. З 1968 года навуковы супрацоўнік Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. У 1969 г. скончыў гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Нягледзячы на перашкоды, у канцы 1980-х г. здолеў прабіцца ў друк са сваёй палітычнай паэзіяй. Член СП Беларусі з 1995 года.