90 гадоў з дня нараджэння Лідзіі Арабей

Когда:
27.06.2015 весь день
2015-06-27T00:00:00+03:00
2015-06-28T00:00:00+03:00

27 чэрвеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Лідзіі Арабей, беларускай пісьменніцы, літаратуразнаўцы, перакладчыцы 

arabeyАрабей Лідзія, нарадзілася 27.06.1925 г. у вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і служачых.

У час Вялікай Айчыннай вайны жыла ў Шчучыне Гродзенскай вобласці (1942-1944). Пасля вызвалення (1944) — супрацоўнік рэдакцыі шчучынскай раённай газеты «Чырвоны сцяг». З 1945 г. жыве ў Мінску. Працавала ў часопісе «Вожык», у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», настаўнічала. У 1951 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1954 г. — аспірантуру пры Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР. Была старшым рэдактарам выдавецтва «Беларусь» (1955-1967), літсупрацоўнікам часопіса «Полымя» (1967-1974). Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1958 г.

Літаратурную працу пачала ў 1945 г. Выступае як празаік, крытык, літаратуразнавец. У 1956 г. выдала даследаванне «Цётка (Алаіза Пашкевіч)», у 1959 г. — крытыка-біяграфічны нарыс «Хвядос Шынклер». Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Мера часу» (1962), «Экзамен» (1963), «Ларыса» (1964), «Ваўчкі» (1972), «Сярод ночы» (1968), «На другой зіме вайны» (1968), «Мне трэба ехаць» (1974), «Паласа дажджу» (1984), «Пошукі кахання» (1987), дакументальных аповесцей пра Цётку «На струнах буры» (1967) і «Стану песняй» (1977), раманаў «Іскры ў папялішчы» (1970) і «Сузор’е Вялікай Мядзведзіцы» (1980), кнігі сатыры і гумару «Кватэра №– З» (1961). Выдала зборнікі апавяданняў для дзяцей «Калібры» (1960), «Ісці ў разведку» (1989) і аповесць «Сіні бор» (1972). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1985).

Пераклала раман эстонскага пісьменніка А.Хінта «Бераг вятроў» (з А.Раманоўскай, 1960).