85 год з дня нараджэння Івана Сяркова

Когда:
03.01.2014 – 04.01.2014 весь день
2014-01-03T21:00:00+00:00
2014-01-04T21:00:00+00:00

4 студзеня  спаўняецца  85 год з дня нараджэння Івана Сяркова, беларускага пісьменніка

220px-Serkov_i_kСяркоў Іван, нарадзіўся 04.01.1929 г. у вёсцы Пакалюбічы Гомельскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.

З 1948 г. служыў у Савецкай Арміі. Скончыў артылерыйскую навучальню (1952). Пасля дэмабілізацыі (1955) працаваў у гомельскай раённай газеце «Маяк». Завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962). З 1960 г. — старшы рэдактар, у 1961-1989 гг. — галоўны рэдактар Гомельскай абласной студыі тэлебачання, з 1977 г. адначасова сакратар Гомельскага абласнога аддзялення СП БССР. Сябра СП СССР з 1970 г.

180px-Serkov_Ivan_povest

Узнагароджаны медалём.

Літаратурную працу пачаў у 1962 г. з вершаваных гумарэсак і кароткіх гумарыстычных апавяданняў (часопіс «Вожык»). Аўтар аповесцей «Мы з Санькам у тыле ворага» (1968), «Мы — хлопцы жывучыя» (1970), «Мы з Санькам — артылерысты» (1989).

Напісаў сцэнарый тэлевізійнага мастацкага фільма «Мы — хлопцы жывучыя» (пастаўлены ў 1974).