85 гадоў з дня нараджэння Яраслава Пархуты

Когда:
08.03.2015 весь день
2015-03-08T00:00:00+03:00
2015-03-09T00:00:00+03:00

8 сакавіка спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Яраслава Пархутыбеларускага пісьменніка, казачніка

Яраслаў_ПархутаПархута Яраслаў, нарадзіўся 08.03.1930 г. у вёсцы Мілейкі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.

Вучыўся на аддзяленні журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1949-1952). Быў на журналісцкай працы ў Гродзенскай вобласці (1952-1953). Служыў у Савецкай Арміі (1953-1956). З 1956 г. — літсупрацоўнік, загадчык аддзела Поразаўскай раённай газеты «Ленінскі шлях», з 1959 г. — намеснік рэдактара Ружанскай раённай газеты «Заветы Леніна», з 1961 г. — рэдактар Гарадзішчанскай раённай газеты «Советская Родина», з 1962 г. — намеснік рэдактара, загадчык аддзела міжраённай газеты «Знамя коммунизма» (Баранавічы), з 1965 г. — старшы рэдактар Брэсцкай студыі тэлебачання, у 1965-1969 гг. — загадчык аддзела, намеснік рэдактара Маларыцкай раённай газеты «Сельскае жыццё». У 1973 г. скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ (Мінск). У 1973-1977 гг. — намеснік рэдактара і рэдактар аддзела часопіса «Вожык». У 1978-1982 гг. — рэдактар аддзела часопіса «Родная прырода». Сябра СП СССР з 1982 г.

Узнагароджаны медалём.

У друку выступае з 1946 г. Першы верш апублікаваў у 1949 г. (Брэсцкая абласная газета «Заря»). Аўтар вершаваных казак «Казка зялёнай дубровы» (1960), «Перапёлачка» (1979), кніг прозы «Ты пайшла ў сонца» (1973), «Мудрая цялушка» (1976), «Там, дзе жыве Юлька» (1978), «Жаваранак над полем» (1985), «Зямля бацькоў нашых» (1988), «Пад высокім сонцам» (1988), «Дарогамі надзеі і трывог» (1989).