85 гадоў з дня нараджэння Свіркі Юрася

Когда:
06.05.2018 весь день
2018-05-06T00:00:00+03:00
2018-05-07T00:00:00+03:00

6 мая спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Свіркі Юрася (Юрыя Мікалаевіча) (1933 – 2004), беларускага паэта і перакладчыка 

Свірка Юрась, нарадзіўся 06.05.1933 г. у вёсцы Маргавіца Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959). Працаваў у часопісе «Коммунист Белоруссии» (1959), газеце «Чырвоная змена» (1960-1961), на Беларускім радыё (1961-1975). З 1975 г. — загадчык аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва». Сябра СП СССР з 1961 г.

Узнагароджаны медалём.

Першыя вершы апублікаваў у 1953 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Шэпчуцца ліўні» (1959), «Вечнасць» (1963), «Баравіна» (1967), «Крэўнасць» (1971), «Аўтограф» (1974), «Люблю і веру» (1975), «Памятная вярста» (1978), «Біяграфія памяці» (1981), «Ядранасць» (1983), «Паўшар’е блакіту» (1986), «Кружка з пясчаным дном» (1990).

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А.Пушкіна, А.Фета, Ф.Цютчава, Б.Пастарнака, А.Твардоўскага, М.Ціханава, М.Браўна, Я.Смелякова, М.Луконіна, М.Дудзіна, А.Жыгуліна, вершы ўкраінскіх, малдаўскіх, грузінскіх, азербайджанскіх, армянскіх, узбекскіх, татарскіх, асецінскіх, чувашскіх паэтаў.