85 гадоў з дня нараджэння Паўла Місько

Когда:
14.03.2016 весь день
2016-03-14T00:00:00+03:00
2016-03-15T00:00:00+03:00

14 сакавіка спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Паўла Місько, беларускага пісьменніка

pavel_miskoМісько Павел, нарадзіўся 14.03.1931 г. у вёсцы Старцавічы (цяпер Знамя) Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955). Працаваў адказным сакратаром, намеснікам рэдактара давыд-гарадоцкай раённай газеты «Сцяг Леніна». У 1959-1964 гг. — уласны карэспандэнт газеты «Звязда» па Гарадзенскай вобласці, у 1964-1967 гг. — літсупрацоўнік «Сельской газеты», у 1967-1971 гг. — загадчык аддзела культуры рэдакцыі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», у 1971-1972 гг. — загадчык аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя». З 1972 г. — загадчык рэдакцыі прозы, у 1976-1980 гг. — намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1968 г. Першае апавяданне апублікаваў у 1958 г. (альманах «Брэст»). Выйшлі кнігі нарысаў «Адмаўленне ад крыжа» (1964), «Гаспадыні свайго лёсу» (1968), «Дрэва жыцця» (1973), зборнікі апавяданняў і аповесцей «Калодзеж» (1967), «Калянае лісце» (1974), зборнікі гумару «Дзівак-чалавек» (1972), «Чэрці ў коміне» (1978), «Вясельны марафон» (1984), «Лекцыя з падвывам» (1988), раманы «Мора Герадота» (1976), «Градабой» (1980), «Хлопцы, чые вы будзеце…» (1990).

Выдаў кнігі прозы для дзяцей «Падарожжа ў калгас» (дакументальная аповесць, 1970), «Зямля ў нас такая» (1971), «Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі» (1972), «Прыгоды Бульбобаў» (1977), «Грот афаліны» (1985), «Эрпіды на планеце Зямля» (1987).

Аўтар аднаактовых п’ес «Канфлікт мясцовага значэння» (калектыўны зборнік «Радзіма мая дарагая», 1989) і «Ліха крадзецца ціха».

Пераклаў на беларускую мову паэму М.В.Гогаля «Мёртвыя душы» (1990), паасобныя творы У.Цендракова, У.Лічуціна, Я.Носава, В.Бялова, перакладае таксама з украінскай, польскай і балгарскай моў.