85 гадоў з дня нараджэння Івана Чыгрына

Когда:
10.04.2016 весь день
2016-04-10T00:00:00+03:00
2016-04-11T00:00:00+03:00
Стоимость:
Бесплатно

10 красавіка спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Івана Чыгрынабеларускага паэта

Чыгрын Іван, нарадзіўся 10.04.1931 г. у вёсцы Чамяры Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1955 г.), працаваў настаўнікам у Дзераўноўскай сярэдняй школе Слонімскага раёна, завучам у Яварскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці (1955-1957 гг.), настаўнікам у Кракоцкай сярэдняй школе Слонімскага раёна (1957-1958 гг.). Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1958-1961 гг.). З 1961 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1988 г.

У друку выступае з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі з 1959 г. Аўтар кніжак «Станаўленне беларускай прозы і фальклор: Дакастрычніцкі перыяд» (1971 г.), «Проза «Маладняка»: Дарогамі сцвярджэння» (1985 г.), «Крокі: Проза «Узвышша» (1989 г.). З’яўляецца сааўтарам кніжкі «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці» (1978 г.), аўтарам асобных раздзелаў «Истории белорусской советской литературы» (1977 г.), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1981 г.).

Выступае ў друку з вершамі. Пераклаў паасобныя вершы Ф.Цютчава, У.Сыракомлі, Я.Лучыны. Склаў «Выбраныя творы» Ядвігіна Ш. (1976 г.) і зборнік «Веснаход» (апавяданні «Маладняка», 1987 г.).