75 гадоў з дня нараджэння Ніны Загорскай

Когда:
16.07.2015 весь день
2015-07-16T00:00:00+03:00
2015-07-17T00:00:00+03:00

16  ліпеня спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння Ніны Загорскай, беларускай паэткі і перакладчыцы

Загорская Ніна, нарадзілася 16.07.1940 г. у вёсцы Загор’е Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962). Дзесяць год працавала старшым рэдактарам на Брэсцкай студыі тэлебачання. У 1974 г. скончыла Мінскую вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. У 1973 г. накіравана на працу адказным сакратаром у рэдакцыю газеты «Зорька». З 1976 г. — адказны сакратар рэдакцыі літаратурна-драматычных перадач Беларускага радыё, з 1980 г. — намеснік галоўнага рэдактара літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1981 г. — загадчык аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя», з 1982 г. — галоўны рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР. Сябра СП СССР з 1982 г.

У друку выступае з 1958 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Радар» (1975), «Явар» (1982), «Мне добра з вамі» (вершы і паэмы, 1989). Асобныя вершы пакладзены на музыку.

Пераклала на беларускую мову кнігу апавяданняў Х.Гюльназарана «Калі я быў маленькі» (1986), драматычную паэму Л.Украінкі «Апантаная» (1989), дакументальную драму С.Віеса і Ю.Бэбрыша «Райніс і Аспазія» (1989, пастаўлена ў 1990), паасобныя вершы паэтаў народаў СССР і замежных краін.