75 гадоў з дня нараджэння Міколы Вяршыніна

Когда:
20.05.2015 весь день
2015-05-20T00:00:00+03:00
2015-05-21T00:00:00+03:00

20 мая спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння Міколы Вяршыніна, беларускага паэта-сатырыка, гумарыста

Мікола Вяршынін нарадзіўся 20 мая 1940г. у Чэрвені.

У дзяцінстве з бацькамі пераехаў на радзіму маці ў Рудзенскі раён (цяпер Пухавіцкі раён). У пачатку Вялікай Айчыннай вайны бацькі Вяршыніна загінулі пад бамбёжкай, выхоўваўся спачатку ў цёткі, пасля ў дзіцячым доме. У 14 гадоў падаўся ў Мінск на вучобу, потым служыў у пагранічных войсках. Скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (1958), гістарычны факультэт БДУ (1970). Працаваў інжынерам Мінскага падшыпнікавага завода, старшым інжынерам Мінскага трактарнага завода, вядучым інжынерам навукова-вытворчага аб’яднання «Прагрэс». Кіраваў літаратурнымі адзеламі рэдакцый завадской, абласной і рэспубліканскай газет.

Літаратурную дзейнасць пачаў падчас службы ў арміі, тады адбыўся і дэбют у друку. Піша байкі, фельетоны, гумарэскі, мініяцюры, каламбуры, эпіграмы. Аўтар зборнікаў сатырычнай паэзіі «Без віны вінаватыя» (1972), «Не сышліся характарамі» (1977), «Дагуляўся» (1981), «Нашто мне жаніціся» (1982), «У чужым воку» (1991), «Свой чалавек» (1993), «Сваё месца» (1994) і інш. Творы М. Вяршыніна ўвайшлі ў больш чым 20 калектыўных зборнікаў сатырычнай паэзіі і прозы. Пастаянна друкуецца ў газетах і часопісах, часта выступае на радыё і тэлебачанні.