75 гадоў з дня нараджэння Леаніда Дайнекі

Когда:
28.01.2015 весь день
2015-01-28T00:00:00+03:00
2015-01-29T00:00:00+03:00

28 студзеня спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння Леаніда Дайнекі, беларускага пісьменніка і паэта

ph24Дайнека Леанід, нарадзіўся 28.01.1940 г. у вёсцы Змітраўка 2-я Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1956) працаваў на будоўлях Калінінграда і Свярдлоўскай вобласці. У Ніжнім Тагіле скончыў тэхнічную навучальню (1959). Працаваў электрыкам на Ніжнетагільскім металургічным камбінаце. Служыў у Савецкай Арміі (1960-1963). У 1967 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў старшым рэдактарам на Віцебскай студыі тэлебачання, на Беларускім тэлебачанні. У 1972-1989 гг. — адказны сакратар часопіса «Маладосць», з 1989 г. — загадчык рэдакцыі паэзіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1970 г.

Узнагароджаны медалямі.

Першы верш апублікаваў у 1961 г. (газета Уральскай ваеннай акругі «Красный боец»). Выдаў кніжкі вершаў «Галасы» (1969), «Бераг чакання» (1972), «Начныя тэлеграмы» (1974), «Мая вясна саракавая» (1979), «Вечнае імгненне» (1985), «Сняжынкі над агнём» вершы і паэмы (1989). Аўтар зборніка апавяданняў «Бацькава крыніца» (1976), раманаў «Людзі і маланкі» (1978), «Запомнім сябе маладымі» (1981), «Футбол на замініраваным полі» (1983), «Меч князя Вячкі» (1987), «След ваўкалака» (1988), «Жалезныя жалуды» (часопіс «Маладосць», 1990).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1988) за раман «Меч князя Вячкі», Дзяржаўнай прэміі БССР (1990) за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей — за гістарычныя раманы «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака».