70 год з дня нараджэння Віктара Гардзея

Когда:
19.08.2016 весь день
2016-08-19T00:00:00+03:00
2016-08-20T00:00:00+03:00
Стоимость:
Бесплатно

19 жніўня спаўняецца 70 год з дня нараджэння Віктара Гардзеябеларускага пісьменніка

gardzeiГардзей Віктар, нарадзіўся 19.08.1946 г. у вёсцы Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.

Пасля заканчэння Круговіцкай сярэдняй школы (1964) працаваў у калгасе, а ў 1965-1966 гг. быў літсупрацоўнікам ляхавіцкай раённай газеты «Будаўнік камунізму». З 1966 г. — у ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе» (загадчык аддзела пісем, адказны сакратар, намеснік рэдактара). З пераездам у Мінск (1983) працаваў у рэдакцыях часопісаў «Беларусь», «Родная прырода», з 1989 г. — старшы літсупрацоўнік аддзела прозы часопіса «Маладосць». Завочна скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1984). Сябра СП СССР з 1979 г.

Узнагароджаны медалём.

Літаратурную працу пачаў у 1963 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Касавіца» (1975), «Верасное палясоўе» (1978), «Засевак Радзімы» (1983), «Незабудкі азёр» (1985), «Узрушэнне» (1988) і кніжак вершаў для дзяцей «Чырвоны грабеньчык» (1976), «На арэхавай палянцы» (1982), «Коцікі на вярбе» (1988), «Мой тата — трактарыст» (1989).

Выдаў кнігі прозы «Дом з блакітнымі аканіцамі» (1984) і «Карані вечнага дрэва» (1988).