70 год з дня нараджэння Сяргея Законнікава

Когда:
16.09.2016 весь день
2016-09-16T00:00:00+03:00
2016-09-17T00:00:00+03:00
Стоимость:
Бесплатно

16 верасня спаўняецца 70 год з дня нараджэння Сяргея Законнікава, беларускага паэта

Законнікаў СяргейЗаконнікаў Сяргей, нарадзіўся 16.09.1946 г. у вёсцы Слабада Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1969). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Клетнаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна (1969-1970). Пасля — літсупрацоўнік ушацкай раённай газеты «Патрыёт» (1970-1971), сакратар Ушацкага райкома камсамола (1972-1975). З сакавіка 1975 г. — карэспандэнт, загадчык аддзела газеты «Чырвоная змена», з кастрычніка 1975 г. — карэспандэнт газеты «Звязда». З 1978 г. інструктар, з 1979 г. загадчык сектара мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ, з 1986 г. — галоўны рэдактар часопіса «Полымя». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1977 г.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём.

Першы верш апублікаваў у 1963 г. (газета «Віцебскі рабочы»). У 1970 г. у калектыўным зборніку «Рунь» надрукавана падборка вершаў. Аўтар зборнікаў паэзіі «Бяседа» (1973), «Устань да сонца» (вершы і паэма, 1976), «Пакуль жыве мая бяроза» (вершы і паэмы, 1981), «Вера, Надзея, Любоў» (1983), «Прысак часу» (вершы, паэмы, 1986), «Сутнасць» (вершы і паэма, 1987), «Вечная далеч» (1987).

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы рускіх, украінскіх, грузінскіх  паэтаў.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя. А.Куляшова (1982) за кнігу вершаў «Пакуль жыве мая бяроза».