70 гадоў з дня нараджэння ЮРКІ ГОЛУБА

Когда:
20.10.2017 весь день
2017-10-20T00:00:00+03:00
2017-10-21T00:00:00+03:00

20 кастрычніка спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння ЮРКІ ГОЛУБА (1947), пісьменніка, перакладчыка

Голуб Юрка, нарадзіўся 20.10.1947 г. у вёсцы Горна Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970) працаваў рэдактарам на Гродзенскай студыі тэлебачання. З 1978 г. — загадчык аддзела культуры абласной газеты «Гродзенская праўда», з 1979 г. — загадчык аддзела мастацкага вяшчання Гродзенскага абласнога тэлерадыё. Сябра СП СССР з 1971 г.

Друкавацца пачаў у раённым друку ў 1963 г., у рэспубліканскім — у 1965 г. Выдаў зборнікі паэзіі «Гром на зялёнае голле» (1969), «Дрэва навальніцы» (1973), «Векапомнае поле» (1976), «Помню пра цябе» (1983), «Сын небасхілу» (1989). Аўтар кнігі для дзяцей «У бары грыбы бяры» (1986).