70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай

Когда:
01.01.2015 весь день
2015-01-01T00:00:00+03:00
2015-01-02T00:00:00+03:00

1 студзеня спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай,беларускай пісьменніцы

get_imgІпатава Вольга, нарадзілася 01.01.1945 г. у гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і служачых.

Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956-1961). У 1961 г. скончыла ў Гродні сярэднюю школу №7 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1963 г. перавялася на завочнае аддзяленне (скончыла ў 1967). Настаўнічала ў вёсцы Руба на Віцебшчыне, працавала таваразнаўцам у Віцебскім абласным кнігагандлі (1964), інструктарам, загадчыкам сектара ў Гродзенскім гаркоме камсамола (1965-1968), рэдактарам на абласной студыі тэлебачання (1968-1970). У 1970-1973 гг. — літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», затым літкансультант газеты «Чырвоная змена». У 1975-1978 гг. — аспірантка Літаратурнага інстытута ў Маскве. Зноў працавала літкансультантам у «Чырвонай змене» (1978-1979). У 1985-1989 гг. — галоўны рэдактар літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання. З 1989 г. — загадчык аддзела, з 1990 г. — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына». Сябра СП СССР з 1970 г.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалём Францыска Скарыны.

Друкуецца з 1959 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Раніца» (1969), «Ліпеньскія навальніцы» (1973), «Парасткі» (1976), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Вецер над стромай» (1977, расійскае выданне, Масква, 1980, адзначана на Ўсесаюзным конкурсе імя М.Горкага, 1981), «Дваццаць хвілін з Немезідай» (1981), «Перакат» (1984), «За морам Хвалынскім» (1989), кніжак для дзяцей «Снягурка» (1974) і «Казка пра Паўліна» (1983). Напісала тэлеп’есу «Давыд Гарадзенскі» (пастаўлена ў 1988).