70 гадоў з дня нараджэння Таісы Бондар

Когда:
20.02.2015 весь день
2015-02-20T00:00:00+03:00
2015-02-21T00:00:00+03:00

20 лютага спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння Таісы Бондар, беларускай паэтэсы, пісьменніцы, перакладчыцы

portretБондар Таіса, нарадзілася 20.02.1945 г. у гарадскім пасёлку Рудзенск Мінскай вобласці ў сям’і рабочых. У 1967 г. скончыла факультэт англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. Настаўнічала ў г. Фалешты (Малдавія). У 1977 г. вярнулася ў Беларусь. у 1978-1981 гг. загадвала аддзелам выяўленчага мастацтва, архітэктуры і вытворчай эстэтыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». З 1981 г. — загадчык аддзела культуры, адказны сакратар, а з 1985 г. намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Беларусь». Сябра СП СССР з 1978 г.

У друку з вершамі выступіла ў 1970 г. Выдала зборнікі паэзіі «Захапленне» (1974), «Акно ў восень» (1977), «…І голас набыла душа» (вершы і паэмы, 1980), «Святочны снег» (вершы, паэма, 1981), «Чырвоны месяц года» (вершы і паэмы, 1985), «Спадчынны боль» (1987), «Адна» (1989). Аўтар кніг апавяданняў «Сінія яблыкі» (1984), аповесцей «Час, калі нас любілі» (1988), аповесцей і апавяданняў «Паветраны замак на дваіх» (1990), рамана «Спакуса» (1989).

Перакладае з малдаўскай (Г.Віеру «Імя тваё», 1986), румынскай і англійскай моў.