70 гадоў з дня нараджэння Генрыха Далідовіча

Когда:
01.06.2016 весь день
2016-06-01T00:00:00+03:00
2016-06-02T00:00:00+03:00
Стоимость:
Бесплатно

1 чэрвеня спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння Генрыха Далідовічабеларускага пісьменніка

далидовичДалідовіч Генрых, нарадзіўся 01.06.1946 г. у вёсцы Янкавічы Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і каваля.

У 1968 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Шабыньскай няпоўнай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1969-1970). Зноў працаваў настаўнікам, а з 1971 г. — завучам у Шабыньскай школе. З 1973 г. — супрацоўнік аддзела прозы часопіса «Полымя», з 1979 г. — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць».

Сябра СП СССР з 1974 г.

Першае апавяданне надрукаваў у 1966 г. у стаўбцоўскай раённай газеце «Прамень». Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Дажджы над вёскай» (1974), «Цяпло на першацвет» (1976), «Маладыя гады» (1979), «Міланькі» (1980), «На новы парог» (1983), «Станаўленне» (1985), «Міг маладосці» (выбранае, 1987), раманаў «Гаспадар-камень» (1986), «Пабуджаныя» (1988), «Свой дом» (часопіс «Маладосць», 1989).

Выступае ў друку з публіцыстычнымі і крытычнымі артыкуламі, эсэ.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1988) за раман «Гаспадар-камень».