70 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ РАЗАНАВА

Когда:
05.12.2017 весь день
2017-12-05T00:00:00+03:00
2017-12-06T00:00:00+03:00

5 снежня спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ РАЗАНАВА, паэта, перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі

Разанаў Алесь, нарадзіўся 05.12.1947 г. у вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых.

У 1966 г. скончыў Сялецкую сярэднюю школу Бярозаўскага раёна і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1969 г. перавёўся ў Брэсцкі педагагічны інстытут (скончыў у 1970). Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў вёсцы Кругель Камянецкага раёна, служыў у Савецкай Арміі. З 1972 г. у Мінску — літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», бюлетэня «Родная прырода». У 1974-1986 гг. — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1989 г. — віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра. Сябра СП СССР з 1972 г.

З вершамі ў друку выступіў у 1961 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Адраджэнне» (1970), «Назаўжды» (1974), «Каардынаты быцця» (1976), «Шлях — 360» (1981), «Вастрыё стралы» (1988). Перакладае з летувіскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскахарвацкай, чэшскай, ангельскай моў. Пераклаў кнігу К.Саі для дзяцей «Гэй, хавайцеся!» (1982), п’есу Ў.Шэкспіра «Сон у Іванаву ноч» (у зборніку «Тры камедыі», 1989), раман Ё.Авіжуса «Час, калі пусцеюць сядзібы» (1989). Склаў кнігу паэзіі Я.Купалы «Выйду з сэрцам, як з паходняй!..» (1982).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1990) за кнігу паэзіі «Вастрыё стралы».