65 год з дня нараджэння Людмілы Кебіч

Когда:
17.07.2016 весь день
2016-07-17T00:00:00+03:00
2016-07-18T00:00:00+03:00
Стоимость:
Бесплатно

17 ліпеня спаўняецца 65 год з дня нараджэння Людмілы Кебічбеларускай паэтэсы

Людміла КебічКебіч (Вайтулевіч) Людміла Антонаўна нарадзілася ў г.п. Краснасельскі Гродзенскай вобласці Ваўкавыскага раёна ў сям’і настаўнікаў 17.07.1951 года. Паэтэса, музычны педагог. Ганаровы член СПБ. Вучылася з 1958 па 1967гг. у Краснасельскай СШ, адначасова – мясцовай музычнай школе па класе фартэпіяна, з 1967 па 1971 гг. – на адзяленні тэорыі музыкі ў Маладзечанскім музычным вучылішчы, з 1976 па 1981 гг. – на філалагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы (руская мова і літаратура). Лаўрэат прэміі імя А.І.Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” па намінацыі “Пісьменнік года” – 2002 год . З 2005 года – старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ. Пачала друкавацца ў газетах “Зорька”, “Піянер Беларусі” ў 1962 г. Выдала кнігі вершаў: “Па музычных законах” (1996), “Зялёная рутвіца” (2001), “На беразе белай ракі” (2003), “Ключы ад Неба” (2005),”Фиолетовый дракоша”(2007), “Светач мастацтва” (2008), “Непераможны колер охры” (2008). Актыўна супрацоўнічае з беларускімі кампазітарамі ў жанры песні, сама іх выконвае. Жыве ў г.Гродна. Працуе выкладчыкам музычна-тэарытычных дысцыплін у УА “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў”.