65 год з дня нараджэння Аляксея Якімовіча

Когда:
15.10.2014 весь день
2014-10-15T00:00:00+03:00
2014-10-16T00:00:00+03:00

15 кастрычніка спаўняецца 65 год з дня нараджэння Аляклея Якімовічабеларускага пісьменніка

Якімовіч Аляксей нарадзіўся 15 кастрычніка 1949 года ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1972). Працаваў настаўнікам на Слонімшчыне — у Кастровіцкай васьмігадовай школе, Жыровіцкай сярэдняй школе, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы ў Жыровіцкай сярэдняй школе, дырэктарам Дзеравянчыцкай васьмігадовай школы. З 1982 — выхавацель групы падоўжанага дня, з 1983 — настаўнік Касцянёўскай няпоўнай сярэдняй школы. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1990).

Дэбютаваў у друку ў 1967 годзе. Аўтар кніжак апавяданняў для дзяцей «Гордзіеў вузел, альбо Нявыдуманыя гісторыі з жыцця Алеся Пятрашкі» (1987), «Эльдарада просіць дапамогі» (1989), «Сакрэты Тунгускага метэарыта», «Прыгоды шасцікласніка Максіма» (аповесці, 1993), «Пастка для пярэваратня» (аповесці, 1997), зборніка «Аповесці» (2010), «Я, Сямён і барабашка» (аповесць-казка, 2011), «Хітрая ліса», «Каб мама ўсміхалася» (апавяданні, казкі, смяшынкі, 2012), «Як дзядуля ў прыметы верыў» (аповесць, 2012).