65 гадоў з дня нараджэння Віктара Супрунчука

Когда:
07.12.2014 весь день
2014-12-07T00:00:00+03:00
2014-12-08T00:00:00+03:00

7 снежня спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння Віктара Супрунчукабеларускага пісьменніка

Супрунчук Віктар, нарадзіўся 07.12.1949 г. у вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсткай вобласці ў сялянскай сям’і.Пасля заканчэння Сялецкай сярэдняй школы (1967) працаваў грузчыкам на Нова-Бярозаўскім вапнавым заводзе, вучыўся ў Белаазёрскай прафесійна-тэхнічнай навучальні №– 82 электратэхнікі (скончыў у 1968). У 1968-1970 гг. служыў у Савецкай Арміі. Працаваў электрамантажнікам і электразваршчыкам у трэсце «Электрацэнтрмантаж». Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976). Працаваў карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Электрон» завода ЭВМ імя Арджанікідзе. З 1977 г. — спецыяльны карэспандэнт «Сельской газеты», з 1981 г. — рэдактар аддзела літаратуры Беларускага тэлебачання, з 1983 г. — загадчык аддзела нарыса, з 1986 г. — старшы рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». З 1990 г. — намеснік старшыні СП Беларусі. Сябра СП СССР з 1985 г.

Друкуецца з 1977 г. Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Страсці» (1983), «Недзе баліць ля сэрца» (1986), «Набат» (1989), аповесці «Банальны дэтэктыў» (1989), раманаў «Жывеш толькі раз» (1988) і «З плоці і крыві» (часопіс «Полымя», 1990).