65 гадоў з дня нараджэння Міхася Пазнякова

Когда:
24.01.2016 весь день
2016-01-24T00:00:00+03:00
2016-01-25T00:00:00+03:00

24 студзеня спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння Міхася Пазняковабеларускага пісьменніка

DCF 1.0

Міхась Пазнякоў  нарадзіўся  24 студзеня 1951года ў вёска Заброддзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1977 скончыў філалагічны факультэт БДУ. Яшчэ ў студэнцкія гады працаваў рабочым на Мінскім заводзе шасцерняў, пазней настаўнічаў у Бярэзінскім раёне і ў Мінску. У 1978 г. залічаны на працу ў Інстытут мовазнаўства, дзе прымаў удзел у распрацоўцы двухтомных «Русско-белорусского словаря» і» «Беларуска-рускага слоўніка», распрацаваў і выдаў вялікі «Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы» (1988).

З 1981 г. — дырэктар Літаратурнага музея М. Багдановіча. 3 1984 г. па 2000 г. працаваў у дзяржаўным выдавецтве «Юнацтва». Потым два гады ўзначальваў часопіс «Вожык». 3 2003 г. у часопісе «Нёман». Да мая 2008 г. — намеснікам галоўнага рэдактара, у 2008—2009 гг. — галоўны рэдактар. Адначасова з’яўляўся намеснікам дырэктара Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». З 2009 года сакратар Праўлення Саюза пісьменнікаў СПБ Беларусі, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ.

Першая кніжка Міхася Пазнякова была адрасавана дзецям — «Дзіўныя «блізняты» (1987), якую склалі загадкі на беларуска-рускія амонімы. Затым з’явіліся «Побач з татам» (1988), «Тры чарадзеі» (1991), «Ехаў поўны воз дзівос» (1994), «Шые вожык кажушок», «Дзівосны свет» (1996) і інш. Выйшлі кніжкі вершаў для дарослых: «Колер радасці» (1988), «Час надзеі» (1991), «Крутит время свои жернова» (2004), «Любі і помні» (2006), «Святое правіла…» (2008).

Пераклаў на беларускую мову кніжкі «Дапаможаш ты — табе дапамогуць» (афганскія народныя казкі), «Залатая ракавінка» (кітайскія народныя казкі), «Дванаццаць месяцаў» С. Маршака, «У заапарку» М. Гелера, раманы: С. Лагерлёф «Пярсцёнак Лёвеншольдаў», В. Скот «Квенцін Дорвард», М. Сервантэс «Дон Кіхот», некаторыя творы В. Біянкі, Я. Пермяка, Л. Махмудава, X. К. Андэрсена, братоў Грым і іншых.

Узнагароды:

— Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Пятруся Броўкі ў галіне дзіцячай літаратуры (1996 г.)

— Лаўрэат трох Рэспубліканскіх літаратурных прэмій «Лепшая кніга года»

— Лаўрэатам прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

— Лаўрэат прэміі міністра абароны Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры