60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Ягоўдзіка

Когда:
14.02.2016 весь день
2016-02-14T00:00:00+03:00
2016-02-15T00:00:00+03:00

14 лютага спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Ягоўдзіка, беларускага пісьменніка, драматурга

Уладзімір-ЯгоўдзікЯгоўдзік Уладзімір  нарадзіўся 14.02.1956 г. у вёсцы Кастровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах, у 1978 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1978-1982 гг. працаваў карэспандэнтам Брэсцкай абласной газеты «Заря», рэдактарам Брэсцкай абласной студыі тэлебачання. З 1982 г. жыве ў Мінску. У 1982-1990 гг. — супрацоўнік штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 1990 г. — рэдактар газеты «Дзеці і мы». Сябра СП СССР з 1985 г.

Дэбютаваў у друку вершамі ў 1972 г. (газета «Гродзенская праўда»). Выдаў кнігі прозы «Стронга» (1984), «Вочы Начніцы» (бібліятэка часопіса «Маладосць», 1989), «Прыручэнне птушкі» (1989), зборнік казак «Сонейка, свяці!» (1988). Аўтар мастацкага альбома «Алена Кіш» (1990).

Напісаў для дзяцей п’есы, што ставіліся ў лялечных і драматычных тэатрах краіны, на Беларускім радыё і тэлебачанні, «Залатое зярнятка» (пастаўлена ў 1983), «Сонейка, свяці!» (надрукавана і пастаўлена ў 1985), «Пякла баба калачы» (з А.Шкілёнкам, пастаўлена ў 1987), «Сакрэты Вогніка» (пастаўлена ў 1987), «Усміхніся, прынцэса…» (надрукавана і пастаўлена ў 1990).

Выступае ў перыядычным друку як літаратурны крытык, а таксама з мастацтвазнаўчымі артыкуламі пра самадзейных і прафесійных мастакоў рэспублікі.

Пераклаў з рускай і ўкраінскай моў асобныя творы Л.Лявонава, В.Астаф’ева, Ю.Бондарава, М.Віграноўскага.