60 гадоў з дня нараджэння Лялько Хрысціны

Когда:
30.03.2016 весь день
2016-03-30T00:00:00+03:00
2016-03-31T00:00:00+03:00

30 сакавіка спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння Лялько Хрысціны, беларускага пісьменніка

Лялько ХрысцінаЛялько Хрысціна, нарадзілася 30.03.1956 г. у вёсцы Хадзюкі Лідскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Тарноўскай сярэдняй школы (1973) працавала бухгалтарам у Радзівонішкаўскім сельсавеце Лідскага раёна. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1979). З 1979 г. — навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Янкі Купалы, з 1983 г. — літсупрацоўнік аддзела крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 1984 г. — рэдактар аддзела літаратуры часопіса «Беларусь». Сябра СП СССР з 1983 г.

У 1971 г. на старонках лідскай раённай газеты «Уперад» змясціла першыя вершы, а ў 1979 г. у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» — апавяданне. Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Дарога пад гару» (1985), «Світанак над бярозамі» (1989), сцэнарыя мастацкага кароткаметражнага фільма «Лёгкі хлеб» (1987).