60 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА ВАСІЛЬЕВІЧА ДРАНЬКО-МАЙСЮКА

Когда:
10.10.2017 весь день
2017-10-10T00:00:00+03:00
2017-10-11T00:00:00+03:00

10 кастрычніка спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА ВАСІЛЬЕВІЧА ДРАНЬКО-МАЙСЮКА, пісьменніка

Дранько-Майсюк Леанід, нарадзіўся 10.10.1957 г. у горадзе Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў рабочай сям’і. Пасля заканчэння Давыд-Гарадоцкай сярэдняй школы №2 (1974) працаваў на мясцовым заводзе слясарна-мантажных інструментаў. У 1975 г. паступіў на завочнае аддзяленне паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1976-1978 гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Літінстытута, які скончыў у 1982 г. З 1982 г. — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1984 г.

Першыя вершы надрукаваў у столінскай раённай газеце «Навіны Палесся» ў 1972 г., у рэспубліканскім друку выступіў у 1975 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў вершаў «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), «Тут» (вершы, паэмы, эсэ, 1990).