60 гадоў з дня нараджэння Анатоля Зэкава

Когда:
20.01.2015 весь день
2015-01-20T00:00:00+03:00
2015-01-21T00:00:00+03:00

20 студзеня спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння Анатоля Зэкава, беларускага пісьменніка

dyhannepaezii_zekauАнатоль Мікалаевіч Зэкаў нарадзіўся 20 студзеня 1955года ў вёсцы Патапаўка, Буда-Кашалёўскага раёна, Гомельскай вобласці.

У 1977 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыі Гомельскай раённай газеты «Маяк», потым — у Гомельскім райкаме камсамола: загадчыкам арганізацыйнага аддзела, другім сакратаром.

З 1980 да 1982 года — слухач Вышэйшай камсамольскай школы пры ЦК ВЛКСМ (г.Масква). У Мінску працаваў інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі ЦК ЛКСМ Беларусі. У 1991 годзе завочна скончыў Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Кампартыі Беларусі. Палітолаг. З 1985 года — у рэдакцыі маладзёжнай газеты «Чырвоная змена». Затым узначальваў мінскую гарадскую газету «Добры вечар» (1990-1996) і штотыднёвік «Сталіца», працаваў у газеце «Книга и мы»(1996-1997), быў галоўным рэдактарам «Беларускай лясной газеты» (1997-2002), намеснікам і в.а. галоўнага рэдактара часопіса «Вожык»(2002-2005), рэдактарам аддзела прозы – членам рэдкалегіі часопіса «Полымя»(2006-2009). Цяпер – у рэдакцыі часопіса «Вясёлка».

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1994 года.

Першы верш апублікаваў у газеце «Піянер Беларусі» ў 1969 годзе. Выдаў кнігі паэзіі «Боль сумлення» (1989), «Аварыя сумлення» (1996), «Зона кахання» (2003), «Лісты да цябе» (2005), «Чарнобыльскі вецер» (2006), «Промнік позірку твайго» (2008), прозы «Вясельнае падарожжа ў Стамбул» (2000), «Генеральскі нумар» (2011), сатыры і гумару «Дуэль» (1994), «Дуэль-2» (1995), «Па самую плешку»(2003), «Кругі ў галаве» (2007), «Каханне на снезе» (2011), для дзяцей «Чатыры зярняткі» (2000), «На арэхавым кані» (2003), «Мянтуз сярод мядуз» (2007), «Зязюля Гулюля» (2011). Напісаў таксама кнігу ўспамінаў пра Алеся Пісьмянкова «Алесь» (2007).

Вершы Анатоля Зэкава перакладаліся на рускую, таджыкскую і чувашскую мовы. На асобныя з іх напісаны песні.

Прэміі і ўзнагароды

Залаты купідон (2007; сатыра і гумар)

Літаратурная прэмія імя Васіля Віткі (2009)