60 гадоў з дня нараджэння Алеся Пісьмянкова

Когда:
25.02.2017 весь день
2017-02-25T00:00:00+03:00
2017-02-26T00:00:00+03:00

25 лютага спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння Алеся Пісьмянкова, паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988), Літаратурнай прэміі імя А.Куляшова (1998) 

Пісьмянкоў Алесь, нарадзіўся 25.02.1957 г. у в. Бялынавічы Касцюковіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў рабочай сям’і.

Пасля заканчэння сярэдняй школы (1974) працаваў у касцюковіцкай раённай газеце «Сцяг камунізму». Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1980). Працаваў у аддзеле крытыкі і бібліяграфіі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», рэдактарам аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя». У 1990 г. абраны намеснікам старшыні СП Беларусі. Сябра СП СССР з 1984 г.

Першы верш апублікаваў у 1972 г. (касцюковіцкая раённая газета «Сцяг камунізму»).

Аўтар кніг паэзіі «Белы Камень» (1983), «Чытаю зоры» (1988).

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988) за кнігу лірыкі «Чытаю зоры».