55 год з дня нараджэння Уладзіміра Мазго

Когда:
04.03.2014 – 05.03.2014 весь день
2014-03-04T21:00:00+00:00
2014-03-05T21:00:00+00:00

5 сакавіка спаўняецца  55 год з дня нараджэння Уладзіміра Мазго, беларускага паэта


mazgoМазго Уладзімір, нарадзіўся 05.03.1959г. у гарадскім пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці ў сям’і рабочага.

У 1964-1968 гг. разам з бацькамі жыў у Сібіры. У 1976 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў завочна ў 1985 г.). Служыў у Савецкай Арміі (1979-1981), быў карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Інтэграл», выхавацелем у рабочым інтэрнаце, супрацоўнікам рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. З 1984 г. — рэдактар выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1984 г.

Друкавацца пачаў у 1972 г. Аўтар паэтычных кніг «Пад спеў крыніц» (1982), «Вершаліна» (1987). Выдаў кнігу вершаў для дзяцей «Калі спрачаюцца маланкі» (1989).

Працуе і ў галіне перакладу.