55 гадоў з дня нараджэння Багданавай Галіны

Когда:
31.01.2016 весь день
2016-01-31T00:00:00+03:00
2016-02-01T00:00:00+03:00

31 студзеня спаўняецца 55 гадоў з дня нараджэння Багданавай Галіны, беларускай пісьменніцы 

bogdanovaГаліна Багданава нарадзілася 31.01.1961 года ў Крычаве ў сям’і пісьменніка Барыса Сачанкі. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ і аспірантуру Беларускай Акадэміі мастацтваў. З дня стварэння больш за 20 гадоў працавала ў часопісе “Мастацтва” (“Мастацтва Беларусі”), у аддзеле прозы часопіса “Полымя”, часопісе “Першацвет”, выкладала гісторыю мастацтва і спецпрадметы ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах. Аўтар некалькіх кніг прозы, паэзіі для дзяцей, п’ес, кінасцэнарыяў, шматлікіх артыкулаў і мастацтвазнаўчых эсэ.

Кнігі прозы: “Папяровыя замкі” (1990), “Чалавек без адраса” (1991), “Дом іхняе мары” (1994), “Сакрамэнта” (2010).

Паэзія для дзяцей:“Чароўны абрус” (1999).

П’есы “Ас-лінія” (зборнік “Сучасная беларуская драматургія”(2003)), “Купалава кола”, “Майстэрня Жучка Баравічка” (пастаўлены музычныя радыёспектаклі) і іншыя.

Раман “Паляванне на Любаву” (“Маладосць”, 2000, №№6,7)

А таксама кнігі па мастацтву: “Великие художники 20 века» (М., 2001), «Великие женщины 20 века» (М.,2002).