140 год з дня нараджэння Цёткі (Алаізы Пашкевіч)

Когда:
15.07.2016 весь день
2016-07-15T00:00:00+03:00
2016-07-16T00:00:00+03:00
Стоимость:
Бесплатно

15 ліпеня спаўняецца 140 год з дня нараджэння Цёткі (Алаізы Пашкевіч)беларускай паэтэсы 

PashkevichАлаіза Сцяпанаўна Пашкевіч  (15 ліпеня 1876г., фальварак Пешчын  Шчучынскі раён, памерла 5 лістапада 1916г.) нарадзілася ў шляхецкай сям’і. Скончыла Віленскае прыватнае сямікласнае вучылішча В. Прозаравай. Настаўнічала ў вёсцы. У 1902-1904 г. вучылася на вышэйшых адукацыйных курсах П. Лесгафта ў Пецярбургу. Падчас вучобы А. Пашкевіч у Пецярбургу аформіўся і дзейнічаў гурток студэнтаў-беларусаў «Круг беларускай народнай прасветы», А. Пашкевіч была адной з яго ўдзельнікаў. Асяроддзе гэтага гуртка шмат у чым вызначыла яе грамадзянскую пазіцыю — актыўная барацьба з царызмам, сацыяльнае вызваленне працоўных, нацыянальнае вызваленне беларусаў. Тады ж пачалася і літаратурная творчасць А. Пашкевіч. У нелегальных выданнях гуртка — «Каляднай пісанцы» і «Велікоднай пісанцы» — былі змешчаны яе вершы «Мужык не змяніўся», «Музыкант беларускі», «Нямаш, але будзе».

Самымі раннімі з вядомых вершаў  Цёткі лічацца «Лета» і «Восень», апублікаваныя ў зборніку«Скрыпка беларуская» (1906г.). У іх па-майстэрску перададзены асобныя моманты сялянскай працы, апісваюцца летнія ігрышчы і восеньскі кірмаш. У цэлым зборнік увасабляе адраджэнскую плынь у творчасці Цёткі. Амаль адначасова з ім быў надрукаваны яе другі паэтычны зборнік — «Хрэст на свабоду» (1906г.), які прадстаўляе рэвалюцыйна-змагарскі напрамак яе творчасці. Уключаныя ў яго вершы «Хрэст на свабоду», «Мора», «Пад штандарам» — сапраўдныя шэдэўры рэвалюцыйна-агітацыйнай паэзіі. Упершыню яны былі раздрукаваны тысячамі экзэмпляраў і распаўсюджваліся сярод паднятых на рэвалюцыйнае змаганне ў 1906г. Асноўныя матывы паэзіі Цёткі — любоў да радзімы, да прыроды, самаахвярнае служэнне народу. Рэвалюцыйная палымянасць і тонкі лірызм, спалучэнне імпульснай лірыкі і пяшчотных вобразаў — характэрныя рысы яе лірыкі. Цётка — адна з пачынальніц беларускай прозы. Яе апавяданні адлюстроўваюць настроі студэнцкай моладзі «Зялёнка», цяжкі вясковы побыт («Навагодні ліст»), гаротны лёс дзяцей, замучаных нечалавечымі ўмовамі жыцця ў капіталістычным грамадстве «Міхаська». Апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі» таксама, як і названыя вышэй вершы, друкавалася ў якасці пракламацыі. Пяру Цёткі належаць кніжкі і падручнікі для дзяцей «Лемантар», «Гасцінец для малых дзяцей», «Першае чытанне для дзетак беларусаў», публіцыстычныя артыкулы і нарысы, даследаванні па гісторыі беларускага тэатра.