115 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Жылкі

Когда:
27.05.2015 весь день
2015-05-27T00:00:00+03:00
2015-05-28T00:00:00+03:00

27 мая спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Жылкі, беларускага паэта і перакладчыка

Жылка ЎладзімірЖылка Уладзімір, нарадзіўся 27.05.1900 г. у вёсцы Макашы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.

У 1914 г. скончыў гарадское вучылішча  ў Міры і разам з бацькамі пераехаў у Мінск. Вучыўся ў Багародзіцкім агранамічным вучылішчы  Тульскай губерні (1915-1917), працаваў аграномам у дзяржаўным маёнтку пад Мінскам (1918-1919). Вучыўся ў беларускай гімназіі ў Дзвінску, а ў лютым 1923 г. выехаў на вучобу ў Чэхію, дзе быў залічаны на гісторыка-філалагічны факультэт Карлава ўніверсітэта ў Празе. У 1926 г. вярнуўся на радзіму. Быў літсупрацоўнікам рэдакцыі газеты «Звязда», выкладаў беларускую літаратуру ў Мінскім музычным тэхнікуме. На пачатку 1930 г. арыштаваны і паводле пастановы пазасудовага органа ад 10.04.1931 г. высланы тэрмінам на 5 год у г. Уржум Кіраўскай вобласці, дзе працаваў загадчыкам гаспадаркі і выкладчыкам літаратуры ў медыцынскім тэхнікуме. Рэабілітаваны 19.09.1960 г. Судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР.

Памёр 01.03.1933 г.

Выступаць у друку з вершамі пачаў у 1920 г. У Вільні выйшлі асобнымі выданнямі паэма «Уяўленне» (1923) і зборнік вершаў «На ростані» (1924). У Мінску выдадзены зборнікі «З палёў Заходняй Беларусі» (1927), «Вершы» (1970), «Пожні» (вершы, пераклады, крытычныя артыкулы, 1986).

Пераклаў «Слова пра Якуба Шэлю» Б.Ясенскага (1932), а таксама асобныя творы А.Блока, А.Міцкевіча, Г.Ібсена, Ш.Бадлера, І.Волькера і інш.