110 год з дня нараджэння Паўлюка Труса

Когда:
05.05.2014 – 06.05.2014 весь день
2014-05-05T21:00:00+00:00
2014-05-06T21:00:00+00:00

6 мая спаўняецца 110 год з дня нараджэння Паўлюка Трусабеларускага паэта

 

Paŭluk TrusНарадзіўся Паўлюк (Павел Адамавіч) Трус 6 мая 1904 годаў вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Мінскай       вобласці ў сялянскай сям’і.

У 1923 годзе скончыў Уздзенскую сямігодку, а праз тры гады -Мінскі Беларускі педагагічны тэхнікум, пасля якога працаваў у рэдакцыі гомельскай газеты «Палеская праўда». У 1928 годзе паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака БДУ.

Быў членам літаратурнага аб’яднання «Маладняк».

У  1923 годзе надрукаваў першыя творы. Актыўна ўдзельнічаў у студэнцкім і грамадскім жыцці. Шмат пісаў вершаў, сатырычныхкуплетаў, тэкстаў для песень, маляваў дэкарацыі для самадзейных спектакляў, у якіх з ахвотай выступаў і сам, многа ездзіў у камандзіроўкі. Калі вяртаўся пасля адной з іх, ужо ў Мінску на станцыі зваліў яго брушны тыф. Круглатварага юнака з каштанавымі кучаравымі валасамі падабралі і адправілі ў чыгуначную бальніцу, дзе ён памёр 30 жніўня 1929 года.

Пры жыцці Паўлюк Трус выпусціў два зборнікі паэзіі: «Вершы» (1925) і «Ветры буйныя» (1927). У іх не ўвайшлі ўсе творы, напісаныя паэтам, у прыватнасці паэма «Дзесяты падмурак» (1928), прысвечаная дзесяцігоддзю Кастрычніка, якая стала хрэстаматыйнай.