110 год з дня нараджэння Міколы Хведаровіча

Когда:
05.04.2014 – 06.04.2014 весь день
2014-04-05T21:00:00+00:00
2014-04-06T21:00:00+00:00

6 красавіка  спаўняецца  110 год з дня нараджэння Міколы Хведаровіча, беларускага паэта

hvedarovichХведаровіч Мікола (сапр. Чарнушэвіч Мікалай), нарадзіўся 06.04.1904 г. у гарадскім пасёлку Капыль Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1915—18 года жыў у прытулку для дзяцей бежанцаў у Калузе, вучыўся ў гарадскім вучылішчы. Вярнуўшыся з бежанства, вучыўся ў вучылішчы мястэчку Цімкавічы, потым у Капыльскай працоўнай школе 2-й ступені. У 1918 г. уступіў у камсамол. З 1921 года ў часці асобага прызначэння. У 1923г. сакратар камсамольскай ячэйкі ў Цыраўскай воласці і загадчык хаты-чытальні. У 1924г. камісар Слуцкага ваенкамата па дапрызыўнай падрыхтоўцы.

У 1928г. скончыў рабфак у Мінску, у 1931г. — БДУ. Паралельна з вучобай працаваў адказным сакратаром часопіса «Весткі ЦК КП(б)Б», потым у «Партыйным работніку» і «Бальшавіку Беларусі». У 1932—33гг. рэдактар двухтыднёвіка «Чырвоная Беларусь». Член СП Беларусі з 1934 года. У 1933—34гг. загадчык кабінета маладога аўтара СП БССР. У 1934—37гг. адказны сакратар часопіса «Полымя рэвалюцыі», сакратар часопіса «Минск». Быў членам літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і БелАПП.

Арыштаваны 03.08.1938 года. Асуджаны (1940 г.) на 8 гадоў пазбаўлення волі. Знаходзіўся ў зняволенні ў лагерах на Кольскім паўвостраве, удзельнічаў у будаўніцтве Манчагорска, з 1941 г. ва Усцьвытлагу (пасёлак Ваяжэль Комі АССР). З 1946 працаваў у Каршынах Узбекскай ССР. Паўторна арыштаваны 22.05.1949 г.; сасланы (1949г.) у Енісейск Краснаярскага края. Рэабілітаваны ў 1955 г.. У 1956 г. вярнуўся ў Беларусь.

Памёр 20.08.1982 г.

З артыкуламі ў друку пачаў выступаць у 1924 г. Першы верш («Ураджайнае») надрукаваў у 1925 годзе. У 1929 г. выйшла першая кніга («Настроі»). Выйшлі таксама кнігі паэзіі «Рытмы» (1930 г.), «Баявыя песні» (1930 г.), «Тэмпы-кантрасты» (1931г.), «Вайна за мір» (1932 г.), «Ха» (жарты, пародыі, 1932 г.), «Усім сэрцам» (1937 г.), «Залаты лістапад» (1957 г.), «Перазвон бароў» (1961 г.), «Пасля навальніцы» (выбранае, 1965 г.), «Зоркі на камені» (1968 г.), «Крынічка» (1978 г.), «Любістак» (выбранае, 1984 г.). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1974 г.). Для дзяцей выдаў кніжкі «Сонечны зайчык» (1961г.), «Лясныя званочкі» (1968 г.), «Крылы» (1973 г.), «Светлы дзянёк» (1984 г.).

Выдаў кнігі ўспамінаў «Памятныя сустрэчы» (1960 г., 3-е выданне перапрацаванае ў 1977 г.), «Незабыўнае» (1976 г.) і аповесць «Споведзь перад будучыняй» (1978 г.).

Пераклаў паэмы А.Пушкіна «Каўказскі нявольнік» (1937 г.), «Бахчысарайскі фантан» (1938 г.), «Казку пра цара Салтана» (часопіс «Полымя рэвалюцыі», 1937 г.), раман А. Фадзеева «Апошні з удэге» (з  А.Звонакам, 1935 г.), паэмы Э. Багрыцкага «Дума пра Апанаса» (часопіс «Маладняк», 1930 г.) і Ш. Руставелі «Віцязь у тыгравай шкуры» (з А. Звонакам, 1966 г.), раман У. Кочатава «Браты Яршовы» (з І. Грамовічам, 1960 г.), кнігу паэзіі Ш. Пецёфі «Ліра і меч» (1971 г.), п’есы М. Стэгліка, А. Палявога, А. Талбузіна. Рэабілітаваны 28.09.1955 г.

Лаўрэат прэміі венгерскага агенцтва па літаратуры і мастацтву «Артысіуз» (1981 г.) за прапаганду венгерскай паэзіі на беларускай мове.