110 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ДЗЯРГАЯ

Когда:
17.09.2017 весь день
2017-09-17T00:00:00+03:00
2017-09-18T00:00:00+03:00

17 верасня спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ДЗЯРГАЯ паэта, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я.Купалы

Дзяргай Сяргей, нарадзіўся 17.09.1907 г. у горадзе Мінску ў сям’і чыгуначніка. Скончыў 1-ю Мінскую чыгуначную сямігадовую школу (1924), а затым трохгадовыя агульнаадукацыйныя курсы (1927). Хвароба не дала магчымасці вучыцца далей. У сярэдзіне 30-х гадоў працаваў падчытчыкам і карэктарам у друкарні газеты «Звязда». У час Вялікай Айчыннай вайны жыў у Гомелі, удзельнічаў у падпольным руху. Працаваў загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя» (1951-1953), адказным сакратаром, рэдактарам аддзела літаратуры часопіса «Вожык» (1953-1967). Сябра СП СССР з 1950 г.

Узнагароджаны медалямі.

Памёр 25.12.1980 г.

Першыя вершы надрукаваў у 1938 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Вачыма будучыні» (вершы і паэмы, 1953), «Крэмень аб крэмень» (вершы і паэмы, 1958), «Цешча» (гумарыстычныя вершы, 1959), «Чатыры стыхіі» (вершы і паэмы, 1962, дапоўненае выданне ў 1988), «Свята ў будзень» (1964), «Салата з дзядоўніку» (гумарыстычныя вершы, 1967), «Выбранае» (1967), «Вершы» (1974), «На вогненнай сцяжыне: Выбранае» (вершы і паэмы, 1977).

Пераклаў на беларускую мову паэмы «Гражына» А.Міцкевіча, «Бацька зачумленых» Ю.Славацкага, «Дванаццаць» А.Блока, «На ўвесь голас» У.Маякоўскага, «Сінія гусары» М.Асеева, «Сын» П.Антакольскага, «1905 год» Б.Пастарнака, паасобныя творы М.Канапніцкай, У.Бранеўскага, Ю.Тувіма, І.Бехера, Г.Зегерс, М.Лермантава, С.Шчыпачова, Л.Украінкі і інш.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за зборнік вершаў і паэм «Чатыры стыхіі».